Памежнікі паказалі падбітую ў Марынаўцы тэхніку баевікоў (фота, відэа)

З боку Расіі памежнае падраздзяленне штурмавала група баевікоў. У нападнікаў быў адзін БТР, чатыры "КамАЗы" з буйнакалібернымі кулямётамі НСВ і чатыры мікрааўтобусы, перадае УНІАН.



Украінскія самалёты двойчы нанеслі агнявы ўдар па нападніках. Потым памежнікам дапамаглі зводны атрада памежнай службы і Узброеных сіл Украіны.



Падчас бою каля "Марынаўкі" знішчаны 1 аўтамабіль "Урал", 2 аўтамабілі "КамАЗ" і 1 БТР баевікоў. Ёсць інфармацыя пра страты з ліку нападнікаў. З боку памежнікаў 5 чалавек атрымалі раненні.

Фота Памежнай службы Украіны