Палітвязня Арцёма Анішчука не выпусцілі на волю, а пачалі новую справу
Палітвязень Арцём Анішчук мусіў выйсці на волю 29 чэрвеня, але на яго пачалі новую крымінальную справу, паведамляюць праваабаронцы.
Анішчук — фігурант па справе "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну міліцыянта Аляксандра Гейца". Ён быў асуджаны на два гады. Палітвязень паведамляў пра катаванні ў магілёўскай калоніі і пра ціск у бабруйскай.
Цяпер на яго пачалі крымінальную справу паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса: Арцёма вінавацяць у "абразе міліцыянта" ў закрытым тэлеграм-чаце ў верасні 2020 года. Справа перадзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.
Новая справа нібыта была пачатая 27 снежня 2021 года, але падазраваным па ёй Анішчук стаў толькі 20 траўня 2022-га.