Пакуль у Адэсе ішла страляніна, міліцыя вяла нараду без тэлефонаў

Пра гэта заявіў кіраўнік МУС Арсен Авакаў. Па яго словах, нарада прысвячалася таму, "як правільна змагацца з беспарадкамі". У той жа самы час прарасійскія актывісты справакавалі беспарадкі і стралялі ў актывістаў праўкраінскага шэсця ў Адэсе.



Па словах Авакава, якія перадае news.liga.net, нарада працягвалася чатыры гадзіны пры выключаных тэлефонах.



Міністр таксама паведаміў, што больш за 100 затрыманых удзельнікаў беспарадкаў, міліцыя збіралася этапаваць для суда ў іншы рэгіён неадкладна, каб пазбегнуць магчымых хваляванняў. Але зрабіць гэта забараніў пракурор.



Таксама Авакаў заявіў, што менавіта пракурор вырашыў адпусціць затрыманых, калі натоўп сепаратыстаў заблакаваў гарадское ўпраўленне Адэсы.



Нагадаем, 2 траўня ў Адэсе адбыліся масавыя сутычкі прыхільнікаў адзінства Украіны і прарасійскіх сепаратыстаў. У выніку загінулі 46 чалавек, 124 чалавекі траўмаваныя, у іх ліку 21 праваахоўнік.