Падпісаная дырэктыва "Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы"

Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка / kommersant.ru

Падпісаная дырэктыва № 12 "Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы". Прэс-служба Лукашэнкі падкрэлівае, што дакумент накіраваны найперш "на павышэнне эфектыўнасці ідэалагічнай працы". Рэжым трымае ўладу ў РБ чацвёртае дзесяцігоддзе, а з ідэалогіяй па-ранейшаму праблемы.

Дырэктыва мусіць зафіксаваць "канцэптуальныя асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы". Яна прадугледжвае "прапаганду разумення дзяржаўнасці беларускага народа, якое падзяляе ўсё грамадства". Што праўда, незразумела, навошта прапагандаваць тое, што "ўсё грамадства" ўжо і так "падзяляе".

Таксама яна "уніфікуе падыходы па правядзенні ідэалагічнай работы з насельніцтвам" і ўводзіць "абавязак рэалізоўваць ідэалогію беларускай дзяржавы ва ўсіх сферах і суб'ектах гаспадарання незалежна ад формы ўласнасці". Усё так: тым, хто працуе ў прыватных прадпрыемствах, цяпер таксама давядзецца "ўцягвацца ў прадзяржаўнае інфармацыйна-ідэалагічнае поле".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.