Падлічаныя забітыя і параненыя ва ўчорашніх баях у Славянску
У першай палове 5 траўня ў гэтым горадзе ў Данецкай вобласці ішлі жорсткія баі паміж украінскімі сілавікамі і баевікамі-"апалчэнцамі".
Інфармацыя пра страты бакоў была супярэчлівая. Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў сёння пацвердзіў, што ўкраінскія сілавікі ўчора страцілі ў баях 4 чалавекі забітымі і 20 параненымі. Гэта былі байцы спецыяльных падраздзяленняў. Паводле Авакава, баевікоў было забіта больш за 30 чалавек, дзясяткі былі параненыя. Сярод іх ёсць шмат крымчан, ёсць рускія і чачэнцы.
Учора ў другой палове дня баі ў Славянску спыніліся. Верагодна, украінскія сілавікі сцягваюць да горада бронетэхніку — учора баевікі выкарыстоўвалі мінамёты, буйнакаліберныя кулямёты, быў збіты ўкраінскі верталёт.
Фота — Reuters, ria.ru