Пад Жодзінам адбыўся выкід аміяку — ёсць пацярпелыя
Сховішча аміяку / сацсеткі
Пад Жодзінам адбыўся выкід аміяку. Па інфармацыі @expressby, аварыя здарылася на складзе "Заходні" (Смалявіцкі раён, мястэчка Пліса), дзе стаяць лядоўні і аміячная халадзільная ўстаноўка. Мясцовыя жыхары скардзяцца на сімптомы, характэрныя для атручання аміякам.
Крыніцы выдання паведамляюць пра дваіх пацярпелых. З іншых крыніцаў вядома, што адзін з пацярпелых — супрацоўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.