Пад Гродна кіроўца камбайна трапіў у ДТЗ і загінуў ад удару токам
Лінія электраперадач / pixabay.com
Малады мужчына загінуў у Гродзенскім раёне ад удару токам, расказалі ў Следчым камітэце Беларусі. Мужчына быў за рулём буракаўборачнага камбайна.
Машына зачапіла апору лініі электраперадач. На жатку ўпалі драты пад напругай. Кіроўца вырашыў выйсці з кабіны, паглядзець, што здарылася. У гэты момант ён і атрымаў смяротны ўдар токам. Яму было 29 гадоў.
Мясцовы райаддзел СК пачаў праверку.
Правады пад напругай упалі на жатку камбайна / @skgovby