Па "справе Гаюна" затрымалі мінімум 15 чалавек

Кайданкі, ілюстрацыйнае фота

Кайданкі, ілюстрацыйнае фота / Pomorska.policja.gov.pl

У Беларусі працягваюцца затрыманні людзей за перадачу інфармацыі "Беларускаму Гаюну".

Былыя вязні Акрэсціна казалі, што затрыманым па "справе Гаюна" інкрымінуюць арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны. Праваабаронцы "Вясны" ведаюць пра мінімум 15 затрыманых фігурантаў "справы Гаюна".

Тэлеграм-канал "Беларускі Гаюн", які адсочваў ваенную актыўнасць на тэрыторыі Беларусі, на пачатку лютага 2025-га паведаміў пра ўзлом бота, у які людзі дасылалі інфармацыю пра перасоўванне расійскай вайсковай тэхнікі. Сілавікі атрымалі ўразлівую інфармацыюя, у тым ліку асабістыя звесткі тых, хто пісаў у бот. Кіраўнік маніторынгавага праекту Антон Матолька публічна заявіў пра спыненне працы "Гаюна". Рэжым Лукашэнкі прызнаў "Беларускі Гаюн" "экстрэмісцкім фармаваннем" яшчэ ў 2022 годзе. Таму за паведамленні праекту пагражае крымінальная адказнасць. Пад пагрозай крымінальнага пераследу пасля ўзлому бота аказаліся тысячы беларусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.