Нямецкія мадэльеры выпусцілі майкі з партрэтам Пуціна (фота)

Для гледачоў стала нечаканасцю з'яўленне мадэляў у футболках з выявай прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, піша mignews.com.ua. На кожнай мадэлі партрэт расійскага прэзідэнта быў прадстаўлены на фоне сімвалаў якога-небудзь горада, а слоган абвяшчаў: наведайце гэтыя месцы, пакуль туды не дабраўся Пуцін. 

Напрыклад, на майцы з парыжскай Эйфелевай вежай дызайнеры зрабілі пародыю на малюнак лагатыпа знакамітага ўнівермага "Галерэі Лафает". А на майцы з Нью-Ёркам Пуцін паўстае ў вобразе паўголага Кінг-Конга на Эмпайр-стэйт-білдынг з расійскім сцягам у руках. 

Як кажуць самі дызайнеры, у сваёй калекцыі яны хацелі з гумарам закрануць палітычную тэму далучэння Крыма да Расіі. 

Фота — mignews.com.ua