New York Times: У Данецку збівалі жанчыну, прывязаную да слупа (фота)
Амерыканскае выданне апублікавала фота з украінскага горада, захопленага тэрарыстамі з так званай "Данецкай народнай рэспублікі".
На ім — невядомая жанчына, якая стаіць каля слупа і якой тэрарысты далі ў рукі шыльду з надпісам "Яна забівае нашых дзяцей. Агент карнікаў". Таксама на жанчыну накінулі і замацавалі некалькі ўкраінскіх сцягоў.
New York Times адзначае, што некаторыя людзі падыходзілі і збівалі жанчыну. Таксама ў яе кідалі памідоры.
