Невядомыя пакінулі ў цягніку кантрабандны тавар на суму больш за 132 млн руб.
Супрацоўнікі мытні і міліцыі затрымалі буйную партыю кантрабанднай вопраткі і абутку. Гэта адбылося на чыгуначнай станцыі "Брэст-Цэнтральны" пры праверцы пасажырскага цягніка "Брэст-Навасібірск", паведамляе "Інтэрфакс". 29 кашоў з мужчынскім абуткам, 8 кашоў з жаночымі купальнікамі і 5 сумак з жаночымі трыкатажнымі гарнітурамі замежнай вытворчасці на суму больш за 132 млн руб. былі знойдзеныя на верхніх паліцах аднаго з купэ і ў калідоры вагона цягніка "Брэст-Новасібірск".
Ніхто з пасажыраў цягніка не прызнаў тавар сваім. Рэчы затрыманыя для высвятлення законнасці іх увозу на тэрыторыю Беларусі.
Ніхто з пасажыраў цягніка не прызнаў тавар сваім. Рэчы затрыманыя для высвятлення законнасці іх увозу на тэрыторыю Беларусі.