Напад падчас вучэнняў: навошта Зяленскі палохае Захад атакай з Беларусі — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Чым бліжэй 9 траўня, тым гучней тэма вайны ў тым ці іншым выглядзе гучыць наўкол. І калі выказванні, кшталту прамоўленага Пуціным пра “гераічную абарону Мінска падчас ВАВ” выглядаюць як недарэчнасць, то словы Зяленскага пра падрыхтоўку новага нападу з тэрыторыі Беларусі “пад прыкрыццём вайсковых вучэнняў”, прымушаюць насцярожыцца. Аж да таго, што прэм’еры-міністры Венгрыі і Славакіі заявілі пра неабходнасць спынення вайны ва Украіне, але для гэтага патрабуюць спыненне вайнай дапамогі з боку ЕС.

Што не так з заявамі гісторыка Пуціна пра абарону Мінска і выказваннямі Лукашэнкі наконт “гергіеўскіх стужак” і памяці пра вайну як “частку нацыянальнай ідэі”? Ці магчымы напад з тэрыторыі Беларусі падчас вучэнняў “Захад” і навошта Зяленскі ўзнімае гэтую тэму? Ці бачны прагрэс у здзяйсненні “плана Трампа” і чым небяспечнае супрацьстаянне Індыі і Пакістана? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.