Пра "нацыянальная анарэксію" ад Лукашэнкі, спецтрыбунал і Мельнікаву — эфір

Павел Латушка / Еўрарадыё
Паводле інфармацыі НАУ, з 2020 па 2023 год грамадзяне Беларусі больш за 800 000 разоў атрымлівалі статус рэзідэнта ў ЕС. Гэта вынік тых рэпрэсій рэжыма Лукашэнкі, якія змушаюць беларусаў пакідаць краіну. Але гэта не адзінае і не першае злачынства Лукашэнкі і яго паплечнікаў. Ёсць і тыя, за якія яны ўсе мусяць патрапіць пад Спецтрыбунал. Што, праўда, пакуль не замінае яму сустракацца з Пуціным падчас парада ў Маскве, расказваць пра фашызм у Еўропе і перапісваць гісторыю. Дарэчы, гісторыя са знікненнем Анжалікі Мельнікавай абрастае ўсё новымі падрабязнасцямі.
Што стаіць за лічбай у 800 тысяч разоў атрымання статусу рэзідэнта ЕС і пры чым тут нацыянальная анарэксія? Што з сябе ўяўляе Спецтрыбуна і ці тарпляюць пад яго юрысдыкцыю Лукашэнка і яго паплечнікі? Што вынікае з новых фактаў адносна знікнення Мельнікавай і што гэта азначае для дэмсіл і асабіста Латушкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай Рады Павел Латушка ў 16:00
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.