На вайсковыя зборы ў Беларусі выклікаюць пераважна сувязістаў

Беларускія вайскоўцы / s-k.by
На вайсковыя зборы, якія праходзяць у Беларусі, выклікаюць пераважна сувязістаў. Пра гэта Еўрарадыё распавялі некалькі рэзервістаў. Па іх словах, раней на зборы выклікалі цывільных з іншымі вайсковымі спецыяльнасцямі. Напрыклад, летась на зборах спецназаўцаў у Мар'інай Горцы рыхтавалі разведчыкаў-мінёраў.
Акрамя тых, у каго ўжо ёсць званне і падрыхтоўка, сёлета позвы ўручаюць і хлопцам, якія ўвогуле не служылі ў войску.
Анансавалася, што ў 2023 годзе на вайсковыя зборы ў Беларусі прызавуць як мінімум 9 тысяч рэзервістаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.