На зборах спецназаўцаў у Мар'інай Горцы рыхтавалі разведчыкаў-мінёраў

Удзельнікі збораў / vkobrine.by
На зборах спецназаўцаў у Мар'інай Горцы рыхтавалі разведчыкаў-мінёраў. Пра гэта распавёў сяржант запасу з Кобрынскага раёна Аляксандр Малярэвіч.
Як піша vkobrine.by, на нядаўніх зборах былі больш за 20 былых спецназаўцаў з Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў Брэсцкай вобласці. Хлопцы кажуць, што ў в/ч 89417 яны не толькі "абнаўлялі ў памяці вайсковыя навыкі", але і "атрымлівалі новыя веды". Той жа Малярэвіч распавёў, што ён па спецыяльнасці кіроўца-электрык, падчас збораў засвойваў спецыяльнасць разведчыка-мінёра: "Займаліся як тэарэтычнай падрыхтоўкай, так і практычнай працай з выбуховымі прыстасаваннямі, шмат часу праводзілі на палігоне".
Журналіст выдання цікавіўся ва ўдзельнікаў збораў, ці гатовыя яны "выконваць з той жа матывацыяй ужо баявыя задачы?".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.