На вайне ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік
Героі не паміраюць!
Стала вядома пра гібель яшчэ аднаго беларускага добраахвотніка на вайне ва Украіне. Пазыўны хлопца быў — "Кракаў".
Ён загінуў паміж 10 і 13 сакавіка на Харкаўшчыне. Вядома, што гэта адбылося падчас выканання баявога задання. "Кракаў" патрапіў пад расійскі артабстрэл і памёр ад раненняў, не сумяшчальных з жыццём.
Сёння вядома ўжо пра 63 беларусаў, якія загінулі, абараняючы Украіну.