На пароме, які загарэўся каля берагоў Грэцыі, былі беларусы
На пароме Euroferry Olympia, які загарэўся каля берагоў Грэцыі, былі чацвёра беларусаў. Іх эвакуявалі на востраў Корфу. Па папярэдняй інфармацыі, яны не пацярпелі, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі са спасылкай на знешнепалітычнае ведамства Грэцыі.
Паром, які ішоў з грэцкага порта Ігуменіца ў Італію, загарэўся ў Іанічным моры. На яго борце знаходзіліся 239 пасажыраў і паўсотні членаў экіпажу. Людзі пакінулі паром на выратавальных шлюпках. Пасля іх перавезлі на востраў.