На Мінскім моры на пляж выкінула яхту вагой 18 тон

Яхта на Мінскім моры

Яхта на Мінскім моры / onliner.by

На Мінскім моры на мель каля пляжа №5 села яхта. На судне былі пасажыры ў выратавальных камізэльках, піша Onlíner.

Здарэнне адбылося 22 верасня.

"Я катаў васьмярых чалавек па Мінскім моры. У нейкі момант кліент папрасіў прышвартавацца ля пляжу №5, дзе працавала крама. Пакуль ён туды хадзіў, змяніўся кірунак ветру — і яхта, якая важыць 18 тон, села на мель амаль ля самага берага! Такое са мной здарылася ўпершыню, вядома", — расказаў журналістам капітан і ўладальнік яхты Аляксандр Маныла.

Вярнуць яхту на ваду, паводле яго, удалося праз некалькі гадзін дзякуючы неабыякавым пасажырам, а таксама адпачывальнікам.

Мужчына кажа, што варыянт з кранам адразу адпаў — праз пясчаную паверхню пляжа. Таму давялося спадзявацца толькі на дапамогу адпачывальнікаў і супрацоўнікаў ратавальнага паста. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.