На мінчанку пачалі крымінальную справу за пратэсты 27 лютага
МУС паведамляе пра першую крымінальную справу пасля ўчорашніх пратэстаў у Беларусі.
Яе пачалі на 65-гадоую пенсіянерку. На выбарчым учатку ў Першамайскім раёне Мінска жанчына спрабавала сарваць пагон з міліцыянта. Жанчына прыйшла на ўчастак з плакатам "Не — вайне".
Цяпер яе вінавацяць у "гвалце над супрацоўнікам міліцыі". Мінчанцы пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.