На Гомельшчыне судзілі шматдзетную маці
Ганна Маналтаева / vk.com
На Гомельшчыне ў Ветцы затрымалі шматдзетную маці Ганну Маналтаеву. 2 красавіка яе судзілі па адміністрацыйнай справе за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" (суддзя — Вольга Сычова). Вынік суда пакуль невядомы, паведамляе gomelspring.org.
Маналтаева — маці чатырох непаўнагадовых дзяцей. У 2023 годзе яна была ўзнагароджана Ордэнам Маці.