“На Берлін!”: ці рашыцца Пуцін ударыць “Арэшнікам” па Берліне — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / CNplus

Канцлер Германіі Мерц даў дазвол на выкарыстанне нямецкага ўзбраення, найперш ракет Таўрус, для абстрэлу ваенных аб’ектаў расійскай арміі далёка ўглыбіні тэрыторыі Расіі. Расійская прапаганда ўжо прыгразіла ракетнымі ўдарамі па Берліну ў адказ. І зайшла на новае кола пагроз, у тым ліку ядзернымі ўдарамі. Выглядае на тое, што гэта ўжо не асабліва палохае Захад, але на ўсялякі выпадак да магчымай вайны з Расіяй краіны ЕС рыхтуюцца. Бо не вядома, на чыім баку будзе ў выніку Трамп…

Што прымусіла канцлера Мерца даць дазвол на скіраванне нямецкай зброі ўглыб Расіі і ці асцерагаюцца ў Берліне “ўдара помсты”? Што хоча паказаць Расіі Берлін, накіроўваючы сваіх вайскоўцаў у краіны Балтыі? Якіх сюрпрызаў варта чакаць ад Трампа і што чуваць наконт перамоў па Украіне? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.