“На Берлін!” адмяняецца: а што з гумовымі ракетамі “На Вашынгтон” — эфір

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Адначасова Трамп вядзе перамовы з Расіяй наконт “міру ва Украіне”, дамаўляецца з Украінай пра здабычу карысных выкапняў, і нібыта вядуцца яго прадстаўнікамі перамовы з Лукашэнкам. У тым ліку каб “адцягнуць Лукашэнку ад Пуціна”. У той жа час еўрапейскія палітыкі кажуць пра неабходнасць адцягвання самога Трампа ад Масквы. А магчыма, і пра неабходнасць “адцягвання” ўсёй Еўропы ад ЗША з мэтай захавання яе суверэнітэту. Прынамсі, так бачыць сітуацыю будучы канцлер Германіі Мерц.
Што паказаў вынік парламенцкіх выбараў у Германіі і якой знешняй палітыкі чакаць ад новага ўрада? Як рэагуе Еўропа на ініцыятывы з Вашынгтона наконт мірнага пагаднення з Расіяй і ці здольная Еўропа на гэтым фоне больш актыўна дапамагаць Кіеву? Якія пагрозы нясе Беларусі і яе незалежнасці дамова аб бяспецы, падпісаная з Расіяй? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.