МЗС Расіі прыпісаў "майданаўцам" дзейнасць "Беркута" (фота)

Поўная назва выдання — "Белая кніга парушэнняў правоў чалавека і прынцыпа вяршэнства права на Украіне (лістапад 2013 — сакавік 2014)".



У зборніку сабраныя паведамленні, якія павінны пацвердзіць расійскую версію падзеяў ва Украіне. Кніга мае ілюстрацыі. У доказ "злачыннай дзейнасці" майданаўцаў прыведзены вядомы кадр з вуліцы Грушэўскага, дзе зафіксаваныя ўзброеныя "беркутаўцы".



Дарэчы, "злачынную дзейнасць" майданаўцаў расійскія дыпламаты праілюстравалі таксама здымкамі часоў Другой сусветнай вайны.