МЗС Расіі называе аперацыю ўкраінскіх сілавікоў "карнай"
Масква абураная пачаткам "карнай аперацыі" ў Славянску на ўсходзе Украіны.
У заяве МЗС Расіі адзначаецца, што да аперацыі ўкраінскія сілавікі далучылі "тэрарыстаў з "Правага сектару" і іншых ультранацыяналістычных арганізацый". Масква абураная, што супраць "апалчэнцаў" у Славянску выкарыстоўваюцца танкі, іншая цяжкая тэхніка, баявыя верталёты, "якія наносяць па пратэстоўцах ракетныя ўдары".
МЗС Расіі нагадвае, што раней неаднаразова заяўляў: "выкарыстанне войска супраць уласнага народу з'яўляецца ўлачынствам і вядзе Украіну да катастрофы", паведамляе РІА "Новости".
Фота — ria.ru