МЗС Беларусі кажа, што не бачыла зварот "ЛНР" аб прызнанні

Нагадаем, што 11 чэрвеня так званая "Луганская народная рэспубліка" звярнулася да шэрагу дзяржаваў з просьбай аб яе прызнанні. У ліку такіх краін трапіла і Беларусь.



У каментары Радыё "Свабода" прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык заявіў: "Вы ведаеце пазіцыю кіраўніка нашай дзяржавы наконт сітуацыі ў гэтым рэгіёне Украіны і тыя ацэнкі, якія прэзідэнт даў так званым рэферэндумам, якія там адбыліся. Я вельмі сумняюся, што мы атрымалі нейкі афіцыйны зварот ці зварот, які мы можам разглядаць як афіцыйны".



Фота — ctv.by