"Мы змагаемся, не маючы права на паразу" — Залужны
Вайна ва Украіне / facebook.com/GeneralStaff.ua
У дзень Узброеных сіл Украіны Галоўнакамандуючы УСУ генерал Валерый Залужны выступіў з відэазваротам да вайскоўцаў. "Схіляю галаву перад вашым подзвігам! — кажа ён. — Перад кожным салдатам, сяржантам і афіцэрам. Асабліва перад тымі, хто сёння ў агні баёў і пад абстрэламі, у халодных замерзлых акопах і руінах моцна трымае абарону і знішчае падступнага ворага. Менавіта вы, нягледзячы на званні і пасады, стаіце за будучыню нашых дзяцей. Гэта тое, дзеля чаго мы змагаемся, не маючы права на паразу... Украіна не здаецца, дзякуючы вам. І дзякуючы вам я зноў і зноў пераконваюся — як бы цяжка нам не было, але дакладна не будзе сорамна!".
Украінскія войскі вядуць цяжкія баі з расійскімі акупантамі на ўсходзе і поўдні Украіны. Яны па-ранейшаму патрабуюць падтрымкі Захаду, а ў Кангрэсе ЗША дагэтуль не прынятае рашэнне ад дадатковай дапамозе. Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак перасцярог, што без новых паставак амерыканскай вайсковай дапамогі ягоная краіна моцна рызыкуе прайграць вайну Расіі.