Музыкаў гурта Tor Band судзяць у Гомелі ў закрытым рэжыме
Выступ гурта Tor Band, архіўнае фота / Андрэй Салаў
14 верасня ў Гомельскім абласным судзе пачынаецца разгляд справы ўдзельнікаў беларускага гурта Tor Band Яўгена Бурло, Дзмітрыя Галавача і Андрэя Ярэмчыка. Суд праходзіць у закрытым рэжыме.
Музыкаў вінавацяць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання, распальванні сацыяльнай варожасці, дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і абразе Лукашэнкі.
Гурт атрымаў вялізную папулярнасць на хвалі пратэстаў 2020 года. У кастрычніку 2022-га музыкаў затрымалі. Спачатку ім некалькі разоў прызначалі па 15 сутак, а потым пачалі крымінальную справу. Праваабаронцы прызналі Бурло, Галавача і Ярэмчыка палітвязнямі.
Сам гурт улады прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем", а песні — "экстрэмісцкімі матэрыяламі".