Мост у Крым пабудуюць вязні з Расіі

Пра гэта распавёў намеснік кіраўніка Федэральнай службы выканання пакаранняў Расіі Алег Коршунаў у інтэрв'ю газеце "Коммерсант".

Яго ведамства рыхтуе праект па добраўпарадкаванні наваколля Сочы з удзелам зняволеных. Цяпер у работах ужо задзейнічаныя 200 вязняў, якія адбываюць пакаранне ў калоніях-паселішчах. Коршунаў запэўніў, што зняволеных з папраўчых устаноў агульнага і строгага рэжымаў задзейнічаць у гэтых работах не будуць.

Таксама асуджаныя будуць займацца будаўніцтвам моста праз Керчанскі праліў у Крым. Па словах Коршунава, там трэба будзе рабіць жалезабетон, займацца металаапрацоўкай. Ён разлічвае, што  на гэтым будаўніцтве будуць вялікія заказы, таму ёсць намер падключыць да гэтага калоніі ўсяго поўдня Расіі.

Фота — pantikapei.ru