Моцны вецер у Беларусі захаваецца на працягу ўсяго дня
Ён узмоцніцца да 20 м/с.
Прычынай такога надвор’я стаў глыбокі цыклон, які ссоўваючыся з поўначы Скандынавіі на верхнюю Волгу абумовіць у Беларусі ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі да 15-20 метраў у секунду.
Акрамя гэтага днём у крайніх усходніх раёнах Беларусі чакаецца кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. Месцамі дарогі застануцца слізкімі. Тэмпература ў межах -3 .. +3° С, паведамляе Белгідраметэацэнтр.