"МЛ Віцебск" вырваў перамогу ў "Мінска" і працягвае лідзіраваць у чэмпіянаце

25 траўня прайшлі тры матчы 10-га тура ў Вышэйшай лізе / "МЛ Витебск"
Матчам у Мінску працягнуўся 10-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе. У госці да "гараджан" прыехаў лідар чэмпіянату — "МЛ Віцебск" — і атрымаў няпростую перамогу з лікам 2:1. Каманда з 26-цю баламі працягвае лідзіраваць у турніры.
Дзёрзкі навічок лігі стаў трэцяй камандай за пяць гадоў, якая не пацярпела ніводнай паразы ў 10 стартавых матчах сезону! Тры апошнія чэмпіёны Беларусі набіралі менш за 26 ачкоў у стартавых 10 матчах сезону.
У Маладзечне мясцовы клуб прымаў "Слуцк" і пацярпеў дзясятую паразу запар з пачатку чэмпіянату. "Цукровыя" з мінімальным лікам перамаглі "Маладзечна" — 1:0.
Завяршыўся гульнявы дзень матчам у Гомелі, дзе мінскае "Дынама" з лікам 1:0 перамагло "Гомель".
Можа, гэтая перамога растопіць сэрца міністра спорту Кавальчука, і ён дасць загад выплаціць камандзе заробак за красавік?
Заўтра тур завершыцца матчам БАТЭ супраць “Смаргоні”.
Топ-5 чэмпіяната:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.