Міжнародны тыдзень беларускай культуры — якім ён будзе?
Міжнародны тыдзень беларускай культуры пройдзе з 5 да 11 ліпеня. Ініцыятарам правядзення шэрагу імпрэзаў па ўсім свеце як ў анлайн-, так і ў афлайн-фармаце выступае Беларуская рада культуры.
Чаму Дзень беларускай культуры вырашылі ператварыць у Тыдзень культуры і зрабіць святкаванне міжнародным? У якім фармаце і як шырока будзе праходзіць святкаванне? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін.