Мінскае “Юнацтва” выйшла ў фінал чэмпіянату краіны

Мінскае “Юнацтва” стала першым фіналістам чэмпіянату Беларусі па хакеі. 12 сакавіка ў чацвёртым матчы паўфінальнай серыі мінчане перамаглі на сваім лёдзе “Гомель” — 7:5 (1:1, 4:1, 2:3). Такім чынам, сталічны клуб выйграў у серыі з лікам 4:0.

А гродзенскі “Нёман” у сябе дома атрымаў разгромную паразу ад салігорскага “Шахцёра” 0:6 (0:2, 0:1, 0:3). Цяпер гродзенцы саступаюць у серыі з лікам 1:3. Нагадаем, што ў паўфінале каманды гуляюць да чатырох перамог аднаго клуба ў серыі. Наступны матч адбудзецца 14 сакавіка ў Салігорску. У выпадку выйгрыша гарнякі выйдуць у фінал.