Мінскае “Юнацтва” сёння можа выйсці ў фінал чэмпіянату краіны (відэа)

Мінскае “Юнацтва” знаходзіцца ў адным кроку ад выхаду ў фінал чэмпіянату Беларусі па хакеі. 11 сакавіка ў трэцім матчы паўфінальнай серыі сталічны клуб выйграў на сваёй пляцоўцы ў “Гомеля” — 5:4 (1:2, 3:2, 1:0). Цяпер мінчане вядуць у серыі з лікам 3:0

Тым гродзенскі “Нёман” працягвае змагацца з выхад у фінал з салігорскім “Шахцёрам”. Напярэдадні гродзенцы разграмілі гарнякоў — 4:0 (3:0, 1:0, 0:0) і скарацілі адставанне па ліку ў серыі — 1:2.

Сёння адбудуцца чацвёртыя матчы ў серыі, якія праводзяцця да чатырох перамог адной з каманд. У выпадку выйгрыша “Юнацтва” ужо сёння стане фіналістам.