Міністр спорту загадаў не даваць грошы за красавік мінскаму “Дынама” — крыніца

Даволі дзіўны спосаб матываваць дзеючага чэмпіёна Беларусі па футболе / "Динамо-Минск"
Міністр спорту Беларусі Сяргей Кавальчук не паставіў подпіс у красавіцкай зарплатнай ведамасці гульцоў мінскага “Дынама” — дзеючага чэмпіёна краіны. Гульцам сказалі чакаць да канца месяца, паведамляе ТГ-канал “Вершы Малафеева”.
Паводле іх інфармацыі, галоўны трэнер каманды Вадзім Скрыпчанка сёння меў чарговую размову ў Міністэрстве спорту.
Раней Еўрарадыё пісала, што Кавальчук узяўся за мінскае “Дынама” пасля буйной паразы ад “Славіі” ў чацвёртым туры Вышэйшай лігі.
У восьмым туры дзеючы чэмпіён страціў перамогу над “Іслаччу” на апошніх секундах. Зараз дынамаўцы знаходзяцца на трэцім месцы, адстаючы ад лідара — “МЛ Віцебск” — на шэсць ачкоў, але маючы матч у запасе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.