Мінаховы здароўя — пра шпіталізацыю мінскіх школьнікаў
27 траўня ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі пракаментавалі шпіталізацыю мінскіх школьнікаў. У сярэдняй школе №66 "зарэгістраваныя чатыры выпадкі вострай кішачнай інфекцыі ў вучняў пачатковых класаў". Дзяцей завезлі ў бальніцу, іх стан ацэньваецца як стабільны, яны "атрымліваюць неабходную тэрапію".
Прэс-слуба Мінаховы здароўя паведамляе, што санітарна-эпідэміялагічная служба правяла расследаванне. Яе спецыялісты абследавалі персанал, бралі пробы прадуктаў і г. д.
У чацвер у школе праводзіцца "заключная дэзынфекцыя".