Мінабароны Беларусі: вайсковец тэрміновай службы атрымаў "агнястрэльную траўму"

Вайсковец тэрміновай службы атрымаў "агнястрэльную траўму", паведамляе ў чацвер прэс-служба Мінабароны Беларусі. Адбылося гэта "падчас выканання мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі". Адзначаецца толькі, што вайсковец служыць у адным з механізаваных падраздзяленняў. Параненаму аказалі медыцынскую дапамогу. Пра стан яго здароўя не паведамляецца.
Камісія Мінабароны разам з праваахоўнікамі праводзіць праверку, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.
Папярэдняе здарэнне ў беларускім войску адбылося ў ліпені і таксама падчас "мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі". Тады ад агнястрэльнага ранення загінуў салдат тэрміновай службы. Ён служыў у 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе ў Слоніме.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.