Мама Мікіты Ліхавіда: Ён усё пройдзе годна

Так пракаментавала ў эфіры Еўрарадыё прысуд суда Партызанскага раёна Мінска мама Мікіты Ліхавіда.

"Маё дзіця вінаватае толькі ў тым, што не мае расійскага пашпарта", — лічыць яна, маючы на ўвазе "мяккія" прысуды, вынесеныя па аналагічных абвінавачаннях расіянам Брэусу і Гапонаву.

Мама Мікіты спадзяецца атрымаць заўтра спатканне з сынам. "Мікіта ўсё пройдзе годна", — кажа яна.