МАК рэкамендуе не дапускаць да турніраў спартоўцаў з Беларусі і Расіі
Міжнародны алімпійскі камітэт рэкамендаваў не дапускаць беларускіх і расійскіх спартоўцаў да спаборніцтваў. То бок, гаворка ідзе ўжо не пра забарону сцягоў, а пра немагчымасць удзелу нідзе.
Між тым, сёння ў Пекін якраз прыбыла беларуская каманда паралімпійцаў. Ці зможа яна прыняць удзел у Паралімпіядзе, цяпер пад вялікім пытаннем.
Выглядае, што Пекінская алімпіяда можа надоўга стаць апошнім міжанродным турнірам для беларускіх і расійскіх спартоўцаў.