Магілёўскія дэпутаты скінуліся па 100 тысяч рублёў для бежанцаў з Украіны
Збор сродкаў для перасяленцаў з Украіны абвясціў у Магілёве Чырвоны Крыж.
Агулам магілёўская абласная арганізацыя Чырвонага Крыжа сабрала ўкраінцам болей за 36 мільёнаў рублёў.
На збор сродкаў у Магілёве адгукнуліся грамадскія і нацыянальныя арганізацыі, а таксама прадпрыемствы горада, піша mycity.by. Шмат сродкаў было сабрана падчас дабрачыннага канцэрта, які прайшоў з ініцыятывы арт-групы “Настальжы”, у складзе якой працуюць дзве ўкраінкі. Гэтыя сродкі ідуць у дадатак да той сумы, якую сабраў Чырвоны Крыж.
Дарэчы, у Магілёве па дапамогу ў арганізацыю Чырвонага Крыжа звярнулася больш за 1000 украінцаў.
Фота — yuga.ru