Лукашэнка ўзнагародзіў медалём Скарыны Прыдыбайлу, які назваў беларусаў тупымі
Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў тэлепрапагандыста Канстанціна Прыдыбайлу медалём Францішка Скарыны.
У тлумачэнні да ўзнагароды называюцца прычыны: "За вялікі асабісты ўнёсак у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі".
Раней Прыдыбайла правславіўся тым, што назваў беларусаў тупымі. Увосень 2020-га ён быў у нашай краіне ў складзе "прапагандысцкага дэсанту" з Расіі.