Лукашэнка шкадуе, што пры СССР выпампавалі ўсю беларускую нафту
У савецкія часы на беларускай зямлі здабывалася штогод па 9 млн тон нафты.
"Мы настолькі былі сумленныя і справядлівыя... што мы выпампоўвалі ўсё — дзеля зорачкі на лацкане, дзеля чагосьці. Ну хто нас тады гнаў у шыю пампаваць з нашых нетраў па 9 млн тон з лішнім нафты штогод? Нашто?" — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
У выніку, у часы незалежнасці гэтай нафты вельмі не хапала. З цяжкасцю крыху больш за 1,5 млн тон толькі можам здабыць, адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"А калі б у нас сёння было нашых тых 9 млн тон, мы б камусьці кланяліся пры нашай унутранай патрэбы менш як 7 млн тон? Мы б жылі, нікому не кланяючыся, і жылі б цудоўна!", — са шкадаваннем сказаў Лукашэнка.