Лукашэнка правёў у Маскве перамовы з Пуціным
Гаворка ішла пра праблемы, датычныя двухбаковых адносінаў Беларусі і Расіі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 снежня ў Маскве правёў перамовы з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Яны адбыліся пасля заканчэння самітаў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы і Еўразійскага эканамічнага саюза.
"Мы з Уладзімірам Уладзіміравічам абмеркавалі ўвесь вузел праблемаў, звязаны з беларуска-расійскімі адносінамі. Ён не такі ўжо складаны", — цытуе словы Лукашэнкі РІА "Новости".
Кіраўнік Беларусі дадаў, што комплекс праблемаў вырашаецца, як гэта было і раней.
Нагадаем, на мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што ён спадзяецца на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным вырашыць праблему з пастаўкамі ў Расію беларускай прадукцыі.