Лукашэнка памілаваў 31 грамадзяніна Украіны — Эйсмант
Аляксандр Лукашэнка / aroundprague.cz
Лукашэнка памілаваў 31 грамадзяніна Украіны.
— Літаральна цяпер праходзіць перадача іх украінскаму боку, — заявіла прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант. Яна не ўдакладніла, за што згаданыя грамадзяне Украіны адбывалі тэрміны ў Беларусі.
Са слоў Эйсмант, памілаванне адбылося "ў працяг дамоўленнасцяў" з Трампам і "па просьбе Украіны".
— Перамовы з рознымі краінамі, перш за ўсё з ЗША, цяпер знаходзяцца ў актыўнай фазе, — дадала Эйсмант.
Каб анансіраваць вызваленне, ў суботу ў пусты Палац незалежнасці выклікалі карэспандэнтку БТ.
20 лістапада Лукашэнка заяўляў пра планы правесці перамовы з амерыканцамі ў снежні і казаў, што "канец года будзе складаным".