Ліянэль Месі забіў свой 700-ы гол
Ліянэль Месі / Reuters
Ліянэль Месі забіў свой 700-ы гол на клубным узроўні. Аргенцінскі форвард ПСЖ вызначыўся ў пераможным матчы чэмпіянату Францыі з "Марселем" (3:0). Яго каманда ўпэўнена лідыруе ў першынстве.
672 галы Месі забіў, гуляючы за "Барселону", 28 — за ПСЖ. Яму спатрэбілася для гэтага 840 матчаў.