Лідар марыупальскіх баевікоў хацеў уцячы ў Беларусь

Мужчына з’яўляецца адным з кіраўнікоў гэтак званай групы баевікоў “Чачэна”, які прымаў актыўны ўдзел ва ўзброеным супрацьстаянні ўкраінскім вайскоўцам на Усходзе Украіны. Баевік з пазыўным “Нерпа” выконваў функцыі гранатамётчыка.


Як паведамляе прэс-служба СБУ, затрыманы жыхар Марыупаля планаваў уцячы з Украіны ў Беларусь цягніком Марыупаль-Баранавічы. Зламыснік хацеў пазбегнуць крымінальнай адказнасці за ўдзел ва ўзброеных бандфармаваннях, інфармуе charter97.org



Апроч таго, выяўлена, што ён знаходзіўся ў агульнадзяржаўным вышуку па падазрэнні ў здзяйсненні разбою, рабунку і шэрагу іншых злачынстваў.



Раніцай 13 чэрвеня ў Марыупалі прайшла спецаперацыі па вызваленні гораду ад сепаратыстаў. Міністр унутраных справаў Арсен Авакаў заявіў пра гібель траіх і затрыманне 41 баевіка. Пры гэтым пацярпелі чацвёра вайскоўцаў, адзін з іх цяжка паранены.