“Ласкатухі”: пра секс, эміграцыю, фемінізм ды іншыя "жахі" ЗША — эфір

Застаўка праекта "Ласкатухі"

Застаўка праекта "Ласкатухі" / Еўрарадыё

Аднойчы (насамрэч усяго крыху больш за год таму) дзве беларускі, якія даўно жывуць у ЗША, распачалі свой праект — відэападкаст “Ласкатухі”. Праект, які напрыканцы 2024-га Радыё Свабода ўключыла ў топ-10 самых важных беларускіх жаночых праектаў за год.

Як нарадзілася ідэя свайго відэападкаста і што ўкладаецца ў тэрмін “жаночы праект”? Якія тэмы абіраюцца і на якую аўдыторыю разлічваюць аўтаркі? Ці атрымліваецца выйсці за межы амерыканскай дыяспары і ці магчыма доўгі час рабіць сур’ёзны праект на энтузіязме? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сувядоўцы відэападкаста “Ласкатухі” актывістка беларускай суполкі Мічыгана Вольга Бромэн і навуковая супрацоўніца Арэгонскай нацыянальнай лабараторыі (Argonne National Laboratory), хімік Яна Карслян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.