Курсанты-пагранічнікі з набору 2023 года прынялі прысягу
Прысяга курсантаў-памежнікаў / Еўрарадыё
26 жніўня на страявым пляцы Інстытута памежнай службы курсанты-памежнікі з набору 2023 года прынялі прысягу. Клятву ў прысутнасці родных і сяброў зачыталі больш за 90 курсантаў.
Перад гэтым будучыя памежнікі прайшлі школу маладога байца.
Кожны пяты першакурснік Інстытута пагранслужбы праходзіў тэрміновую ці кантрактную службу ў войску. Многія скончылі кадэцкія вучылішчы ці ваенна-патрыятычныя класы памежнай накіраванасці.