Курс еўра знізіўся на 110 рублёў, курс долара — на 10
У панядзелак на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках курс долара складае 8730 рублёў, курс еўра — 11440. Знізіўся і курс расійскага рубля — ад 267 да 265,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у пятніцу, 21 чэрвеня, курсы долара і расійскага рубля не змяніліся, а курс еўра знізіўся на 30 рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net