Крывадушнасць ці прынцыповасць: якія “дзіўныя рэчы” робіць Офіс — эфір

Іван Краўцоў

Іван Краўцоў / Еўрарадыё

Чарговы халівар у дэмсілах пачаўся са слоў Святланы Ціханоўскай у інтэрв'ю выданню Politico. Лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў сказала, што нельга нармалізаваць сітуацыію, "калі людзей адпускаюць за нейкія саступкі з вашага боку, змякчэнне санкцыяў або публічнасць". На яе думку, "Лукашэнку трэба пакараць, а не ўзнагародзіць". У сваім пасце на Фэйсбуку Краўцоў напісаў: "Мужа выпусцілі, астатнія няхай пасядзяць!". А далей і ўвогуле публічна назваў заявы Ціханоўскай крывадушнымі. Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка адказаў на крытыку Краўцова, а той адказаў на адказ Вячоркі. Да дыскусіі далучыліся і Пазняк з Усавым, і Мацкевіч, і бясконцыя эксперты з сацыяльных сетак і рэфарматарскіх чатаў.

Што насамрэч абурыла Краўцова ў словах Ціханоўскай і як яе словы ўплываюць на рашэнне Лукашэнкі вызваляць ці не Бабарыку і Калеснікаву? Калі перамовы ідуць выключна паміж Мінскам і Вашынгтонам, то ці не ўсё адно, якую пазіцыю займаюць і агучваюць па гэтай тэме апаненты рэжыма? Што дадуць змены рыторыкі лідарамі дэмсіл як для саміх гэтых дэмсіл, так і для палітвязняў і палітычнай сітуацыі ўнутры Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра штаба Віктара Бабарыкі, адказны сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.