Крынж тыдня #2: вайна з Google, куртка "губернатара", Мілонаў ўліў Савіных
Крынж тыдня #2
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц ахвяраваў мігрантам паношаную куртку. Дэпутат Дзярждумы Расіі Віталь Мілонаў распавёў праўду пра мігрантаў. Старшыня Беларускага саюза журналістаў мяркуе, што Google абвясціў вайну дзяржаўным СМІ. А Генпракурор не бачыць прапаганды вайны ў тым, што кажа Грыгорый Азаронак.
Пра ўсё гэта ў новым выпуску "Крынжа тыдня" — праграмы на Еўрарадыё, дзе мы збіраем і абвяргаем самую махровую прапаганду беларускіх чыноўнікаў і праўладных журналістаў. Не абыходзім увагай і пракрамлёўскіх прапагандыстаў.
Усім астатнім міру, разборлівасці і добрых праўдзівых навінаў!